9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камітэт ААН: У Лівіі задзейнічаныя беларускія найміты

48
Камітэт ААН: У Лівіі задзейнічаныя беларускія найміты

Камітэт ААН паведамляе аб тым, што, верагодна, некалькі сотняў замежных наймітаў выступаюць на баку як Муамара Кадафі, так і лівійскіх паўстанцаў.

Пры гэтым многія з іх могуць быць уцягнутыя ў злачынствы, звязаныя з парушэннем правоў чалавека.

Кіраўнік працоўнай групы ААН па справах вайсковых наймітаў заявіў у пятніцу, што многія з гэтых байцоў - родам з іншых афрыканскіх краін, але частка з іх з высокай доляй верагоднасці прыбыла з Беларусі.

- Мы правялі аналіз інфармацыі, якую атрымліваюць з розных крыніц. І дадзеныя паказваюць на тое, што Кадафі карыстаецца паслугамі наймітаў у барацьбе супраць насельніцтва Лівіі, - сказаў Хасэ Луіс Гомэс дэль Прада.

- Ёсць звесткі пра тое, што там былі снайперы, якія былі нанятыя палкоўнікам Кадафі і, магчыма, таксама апазіцыяй, - паведаміў ён агенцтву Associated Press у тэлефонным інтэрв'ю.

У пятніцу Камітэт ААН апублікаваў заяву, у якой гаворыцца «аб перакананні ў тым, што найміты ўцягнутыя ў сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека» ў такіх краінах, як Лівія і Кот-д`Івуар.

Прадстаўнік беларускай місіі ў Жэневе адмаўляе ўдзел беларускіх наймітаў, спасылаючыся на заявы, якія знаходзяцца на сайце беларускага МЗС і абвяргае прысутнасць беларускіх байцоў у паўночнаафрыканскай краіне.

- У Лівіі няма беларускіх вайсковых спецыялістаў, іх там проста не можа быць. І наіўна меркаваць адваротнае, - цытуе Associated Press словы Андрэя Савіных.

Дэль Прада паведаміў, што камітэт ААН атрымаў інфармацыю з некалькіх крыніц, якія таксама адзначаюць, што некаторыя найміты прыбылі з прыватных вайсковых і ахоўных арганізацый. Назвы кампаній агучаныя не былі.

Працоўная група незалежных экспертаў у складзе пяці чалавек ўключае былога прадстаўніка Лівіі ў ААН у Жэневе Наят аль Хаджаджы.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках