23 красавiка 2024, aўторак, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сцінг ў Менск не прыедзе

30
Сцінг ў Менск не прыедзе

У канцэртным агенцтве Allstars, якое займалася арганізацыяй выступу, паведамілі, што канцэрт Сцінга ў Менску адменены «з-за складанай фінансавай сітуацыі» ў Беларусі.

Канцэрт павінен быў адбыцца 27 чэрвеня ў «Мінск-Арэне», але з-за дрэнных продажаў квіткоў агенцтва перанесла яго ў Вільню, паведамляе БелаПАН.

Плануецца таксама, што для беларускіх прыхільнікаў будзе арганізаваны тур у Літву. Усе жадаючыя могуць звяртацца ў агенцтва.

Арганізатары раяць здаваць квіткі на менскі канцэрт спевака, паколькі ў Вільні яны дзейнічаць не будуць. Нагадаем, кошт квіткоў на шоў у Менску складала ад 150 тыс. да 1,5 млн. рублёў.

Канцэртнае агенцтва Allstars з'яўляецца адным з арганізатараў канцэрта Шакіры, якая, тым не менш, выступіць у беларускай сталіцы. Кошт білетаў на ейны канцэрт застаецца ранейшым.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках