9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валютным крызісам карыстаюцца ашуканцы

22
Валютным крызісам карыстаюцца ашуканцы

Супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС Менска затрымалі 19-гадовага менчука, які падазраецца ў махлярстве, звязаным з абменам валюты.

Як паведамілі БелаПАН у аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Менгарвыканкама, на здзяйсненне злачынства маладога чалавека падштурхнула інтэрнэт-абвестка «Набуду даляры ЗША». Для рэалізацыі плана ён праз сусветнае сеціва зняў кватэру на першым паверсе і падабраў памагатую. Прычым дзяўчыне растлумачыў, што ўсё, што адбываецца, звязанае з нежаданнем лішні раз «свяціцца» перад кліентам.

Незадоўга да абумоўленай сустрэчы хлопец звязаўся з пакупніком валюты і, панаракаўшы на раптоўныя абставіны, прапанаваў абмяняць грошы праз дачку, якая знаходзіцца дома. Кліент прыехаў у азначаную кватэру, размешчаную на першым паверсе, уручыў дзяўчыне беларускія рублі, яна за абяцанай валютай пайшла нібыта да змешчанага ў суседнім пакоі сейфа.

Там праз акно пакунак з рублямі дзяўчына перадала свайму наймальніку, а ад яго атрымала іншы пакет - з валютай для пакупніка. Падман выявіўся тады, калі ў пакеце замест 18 тысяч даляраў выявілася нарэзаная папера. Махляр схаваўся, а ягоны тэлефон быў адключаны.

Затрымалі зламысніка праз два тыдні, за гэты час ён ужо паспеў выдаткаваць большую частку выкрадзенага на сябе, а таксама набыў «БМВ» і «Мазду». Зараз у дачыненні да затрыманага ўзбуджаная справа па ч. 4 арт. 209 КК (махлярства ў асабліва буйным памеры).

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках