10 чэрвеня 2026, Серада, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Yota замарожвае праект у Беларусі?

19
Yota замарожвае праект у Беларусі?

Кампанія «Скартэл» (аператар сеткі WiMAX, які працуе пад брэндам Yota) прыступіць да будаўніцтва ў РФ федэральнай сеткі чацвёртага пакалення ў гэтым годзе.

Як стала вядома РБК daily, у бліжэйшыя два гады кампанія плануе пакрыць імі 120 гарадоў Расеі. Аднак маштабная экспансія, падобна, адаб'ецца на планах аператара адносна замежных рынкаў: праекты ў Перу, Нікарагуа, Беларусі могуць быць замарожаныя.

Аб тым, што «Скартэл» канцэнтруецца на развіцці бізнесу ў Расеі і выходзіць з «актыўнай фазы інвеставання ў замежныя праекты Yota», у тым ліку ў Перу, Нікарагуа і Беларусі, РБК daily распавялі некалькі крыніц, блізкіх да самой кампаніі, а таксама суразмоўца у адным з партнёраў аператара.

«Фактычна замежныя праекты знаходзяцца ў стадыі замаразкі. Усе сілы будуць кінутыя на экспансію ў Расеі», - кажа ён.

У прэс-службе «Скартэла» кажуць, што «ўсе агучаныя раней планы Yota як па развіцці ў Расеі, так і па развіцці на міжнародных рынках не пераглядаліся».

Нагадаем, у Беларусі аператар 4-га пакалення Yota (ЗТАА «Ёта Бел») павінен быў зарабіць яшчэ ў мінулым годзе. Планавалася, што Yota запусціць сетку ў Гродне ў другой палове 2010 года, аднак паўнавартасны камерцыйны запуск сеткі ў Гродне не адбыўся. Адкладзенае разгортванне сеткі і ў іншых абласных цэнтрах Беларусі (Менск, Віцебск, Гомель, Брэст, Магілёў).

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках