Дэлегацыю Еўрапейскай народнай партыі не пусцілі ў Беларусь
12- 25.05.2011, 12:29
Сябры Еўрапейскай народнай партыі не змаглі атрымаць візы, каб арганізаваць працоўную сустрэчу ў Беларусі.
Таму дэлегацыя EНP на чале з віцэ-прэзідэнтам Корыен Вортман-Коол сустрэлася з беларускімі партнёрамі ў Вільні, перадае «Народная воля».
- Той факт, што дэлегацыя EНP не атрымала візы, паказвае, што сітуацыя ў Беларусі пагаршаецца. Асноўныя каштоўнасці і прынцыпы, такія як дэмакратыя, вяршэнства закона і правы чалавека ўсё яшчэ парушаюцца. Палітычныя працэсы недапушчальныя, - цытуе Корыен Вортман-Коол прэс-служба партыі.
Еўрапейская народная партыя - найбуйнейшая партыя аб'яднанай Еўропы. На апошніх выбарах у Еўрапарламент яна атрымала больш за траціну дэпутацкіх мандатаў.