19 красавiка 2024, Пятніца, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

12 год трагедыі на Нямізе

32
12 год трагедыі на Нямізе

Трагедыя ў падземным пераходзе станцыі менскага метро «Няміга» адбылася 30 мая 1999 года. У выніку масавай даўкі загінула 54 чалавекі.

У той вечар больш за дзве тысячы чалавек - у асноўным, моладзь ва ўзросце да 18 год - вярталіся са свята піва пасля канцэрту, які праходзіў ля Палаца спорту. Хаваючыся ад раптоўнага дажджу і навальніцы, плыня людзей накіравалася да бліжэйшай станцыі метро. Узнікла даўка, паніка, па людзях, якія ўпалі праходзілі іншыя, якіх нес некіравальны натоўп.

Па словах сведкаў, усё доўжылася не больш за 10 хвілін. У выніку даўкі загінула 54 чалавекі, прычынай смерці большасці з іх стала асфіксія (удушэнне). Каля ста чалавек былі шпіталяваныя з рознымі траўмамі.

Па факце здарэння была ўзбуджаная крымінальная справа, аднак вінаватых не знайшлі. Па версіі ўладаў, прычынай здарэння стала «трагічны збег акалічнасцяў». Сваякі загінулых неаднаразова падавалі ў суды пазовы на гарадскія ўлады, міліцыю, піўзавод «Аліварыя», радыёстанцыю «Мір» і ТАА «Клас-клуб ДК», якія ў той дзень адказвалі за арганізацыю і забеспячэнне парадку на масавым мерапрыемстве - свяце піва. Аднак пазовы былі адхіленыя судамі розных інстанцый.

Менчукі памятаюць аб трагічнай даце. Штогод 30 мая да падножжа помніка, усталяванага на месцы трагедыі, прыносяць жывыя кветкі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках