9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЖРЭА не падпісала міравое пагадненне з БНФ

9
ЖРЭА не падпісала міравое пагадненне з БНФ

(абноўлена) «Нам проста патрэбнае гэтае памяшканне», - адказалі камунальнікі.

Як паведамляе БелаПАН, ЖРЭА Савецкага раёна 4 мая ў Гаспадарчым судзе Менска адмовілася падпісаць міравое пагадненне з грамадскім аб'яднаннем «БНФ «Адраджэнне» адносна арэнды цэнтральнага офіса. У памяшканні па праспекце Машэрава (былая вуліца Варвашэні), 8, з 1993 года знаходзіцца цэнтральны офіс гэтай грамадскай арганізацыі, Партыі БНФ, а таксама некалькі іхніх арганізацыйных структур.

Аб прапанове заключыць міравое пагадненне заявіў падчас судовага паседжання юрыст аб'яднання Уладзімір Лабковіч. Па ягоных словах, аб'яднанне гатовае пайсці на больш жорсткі парадак аплаты арэнды офіса. «Мы гатовыя абмеркаваць любую рэдакцыю дамовы», - сказаў ён.

Аднак прадстаўніца ЖРЭА адмовілася падпісваць міравое пагадненне. «Нам проста патрэбнае гэтае памяшканне, у далейшым мы не збіраемся здаваць яго ў арэнду», - сказала яна.

У выніку гаспадарчы суд Менску 4 мая адмовіў грамадскаму аб'яднанню «БНФ «Адраджэнне» і Партыі БНФ у пазове да ЖРЭА Савецкага раёна сталіцы адносна падаўжэння арэнды офіса арганізацыі па праспекце Машэрава, 8.

10 мая ў гаспадарчым судзе будзе разгледжаны пазоў ЖРЭА да Партыі БНФ адносна высялення арганізацыі з офіса.

Тэрмін арэнды памяшкання па праспекце Машэрава, 8, у якім знаходзяцца офісы Партыі БНФ, ГА «БНФ «Адраджэнне», а таксама некалькі іхніх арганізацыйных структур, скончыўся 31 сакавіка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках