20 красавiка 2024, Субота, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памежкамітэт прыдумаў сваю версію здарэння на мяжы

14
Памежкамітэт прыдумаў сваю версію здарэння на мяжы

Прэс-служба Памежкамітэта заяўляе, што памежнікі не спрабавалі затрымаць актывіста апазіцыі, а Аляксандр Лукін сам перадумаў вяртацца ў Беларусь.

Такую версію агучыў у інтэрв'ю БелаПАН прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.

Як заявіў Цішчанка, затрымліваць Лукіна ніхто не збіраўся, сам ён на тэрыторыю, дзе знаходзяцца адміністрацыйныя памяшканні беларускіх памежнікаў, не заходзіў. «Магчыма, ён папросту перадумаў вяртацца ў Беларусь», - выказаў здагадку Цішчанка. Па ягоных словах, пакуль Лукін і ягоная жонка разбіраліся на польскай тэрыторыі, іхнія дзеці глядзелі тэлевізар у беларускіх памяшканнях. Пасля жонка Лукіна разам з дзецьмі заехала ў Беларусь.

Інцыдэнт адбыўся 4 мая ў пункце пропуску «Славатычы», калі сям'я заязджала ў Беларусь. Мужу і жонцы атрымалася пазбегнуць арышту і вярнуцца ў Польшчу, пакінуўшы дзяцей на беларускім баку.

Гэты пункт пропуску знаходзіцца на польскай тэрыторыі, кантроль у ім ажыццяўляецца сумесна.

Аляксандр Лукін з'яўляецца прыхільнікам арыштаванага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава.

Лукін адбыў 10 сутак за ўдзел у дэманстрацыі ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 снежня 2010 года. Пасля гэтага ён з'ехаў у Францыю.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках