28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка Лукіна: Беларускія памежнікі зрабілі дзяцей закладнікамі

22
Жонка Лукіна: Беларускія памежнікі зрабілі дзяцей закладнікамі

4 траўня на КПП польска-беларускай мяжы, што ў мястэчку Славатычы, беларускія памежнікі спрабавалі затрымаць Аляксандра Лукіна — прыхільніка кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава.

Аляксандру Лукіну ўдалося ўцячы.

Аляксандар Лукін — прадпрымальнік з Кобрына. Падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2010 году ён далучыўся да ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, сустракаўся зь ім і выказваў падтрымку яго выбарчай праграме. На акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці ў Менску 19 сьнежня Аляксандар Лукін быў затрыманы і асуджаны на 10 сутак, адбываў пакараньне ў Жодзінскай турме.

Пазьней ён зьехаў у Францыю, куды перабраліся таксама жонка Алена і дзеці.

Іх спроба прыехаць у Беларусь 4 траўня 2011 году праз памежны пераход Славатычы ледзь ня скончылася затрыманьнем Аляксандра. Дзеці і жонка апынуліся пад прымусам на беларускай тэрыторыі, паведамляе Радыё Свабода.

Распавядае жонка прадпрымальніка Алена:

"Памежнікі доўга правяралі дакумэнты. Тады муж пачаў хвалявацца, што нешта адбываецца ня так, як трэба, і пачаў адыходзіць на польскі бок. Будынак на гэтым памежным пераходзе падзелены на дзьве часткі, адна належыць польскаму боку, а другая — беларускаму. Калі ён адчуў трывогу, то пачаў набліжацца да польскага боку".

Беларускія памежнікі празь некаторы час пабеглі за Лукіным, схапілі яго ўжо на польскай тэрыторыі. Польскія памежнікі зьдзівіліся такому затрыманьню, кажа Алена Лукіна:

"Лавілі як сапраўднага злачынцу: беглі за ім, скруцілі рукі, парвалі вопратку, нанесьлі траўмы.

Увогуле склалася ўражаньне, што ловяць сапраўднага злачынцу. Бо за Аляксандрам беглі, скруцілі яму рукі за сьпінай. Парвалі вопратку, нанесьлі траўмы. Выглядала гэта жахліва. Праўда, празь некаторы час зьявіўся старшы польскай зьмены і пачалі разьбірацца. Калі даведаліся пра тое, што магчымы палітычны перасьлед, сказалі, што Аляксандар застанецца ў іх".

Пашпарт Аляксандра Лукіна застаўся ў беларускіх памежнікаў. Палякі, тым ня менш, прапусьцілі яго на тэрыторыю Польшчы, адкуль ён паехаў у Францыю. Яшчэ на памежным пераходзе Алена і Аляксандар плянавалі вярнуцца ў Францыю разам. Але беларускія памежнікі адмовіліся аддаць дзяцей, якія засталіся, як кажа Алена, закладнікамі:

"Памежнікі сказалі, што я кінула дзяцей, а паколькі яны знаходзяцца на беларускай тэрыторыі, пад ведамствам краіны, дзяцей нам ніхто не аддасьць. Выглядала, што дзяцей узялі ў закладнікі".

Пазьней Алена вярнулася да дзяцей. Беларускія памежнікі выпісалі ёй штраф за адміністрацыйнае парушэньне. Памежнікі казалі ёй, што яны дарма ўцякалі, на самой справе затрыманьне нібыта магло быць зьвязана зь нязначным штрафам.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках