25 красавiка 2024, Чацвер, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Лукін: Спецслужбы падазраюць, што я датычны да ўцёкаў Наталлі Радзінай

15
Аляксандр Лукін: Спецслужбы падазраюць, што я датычны да ўцёкаў Наталлі Радзінай

Прадпрымальнік з Кобрына Аляксандр Лукін, які стала жыве ў Францыі, уцёк ад беларускіх памежнікаў на тэрыторыю Польшчы.

Ён заяўляе, што знаходзіцца ў спісе асобаў, якіх трэба затрымаць, таксама яго падазраюць у дачыненні да ўцёкаў рэдактаркі сайта charter97.org Наталлі Радзінай.

Як паведамляе Радыё «Свабода», Аляксандр Лукін разам з сям'ёй перасякаў мяжу на памежным пераходзе Славатычы 4 мая. Аляксандр кажа, што супрацоўнікі памежнай службы Беларусі пасля доўгай праверкі дакументаў прапанавалі яму прайсці з імі. З якой мэтай - не ўдакладнілі. Калі Аляксандр накіраваўся да польскага адміністрацыйнага будынка, памежнікі пабеглі за ім.

«Я не бачыў нават, куды збег. Але бачыў, што за мной ляцеў з крыкамі і лаянкай беларускі лейтэнант. Ён спатыкнуўся, упаў, але далей пераследваў мяне. У калідорах стаялі польскія памежнікі, якіх сітуацыя шакавала. Яны пачалі дапамагаць затрымліваць мяне. Я тады пачаў гаварыць палякам пра падазрэнне палітычнага пераследу», - распавядае Лукін.

Польскія памежнікі не аддалі Аляксандра Лукіна беларускім калегам. Жонка Алена, якая была побач з ім, перайшла на беларускі бок да дзяцей і вярнулася ў Кобрын. Аляксандр Лукін кажа, што і раней меркаваў забраць сям'ю ў Францыю, ягоным родным пакуль не гаварылася аб тым, што яны невыязныя:

«У любым выпадку я меркаваў пераехаць з Беларусі. Але не думаў, што ў мяне могуць быць такія праблемы. Магчыма, што са мной хацелі проста пагаварыць, але памежнікі самі прызналіся ў тым, што я ў спісе тых, каго варта затрымаць. Што тычыцца выезду жонкі і дзяцей, то пакуль ніхто не казаў ёй, што яна невыязная».

Пашпарт былога прадпрымальніка застаўся ў беларускіх памежнікаў. Польскія ж памежнікі выпісалі яму даведку, у якой паказана, што дакументы засталіся на мяжы. Акрамя гэтага, Аляксандр мае французскія дакументы:

«У мяне ёсць асобная картка, від на жыхарства ў Францыі. На падставе гэтага дакумента я і заехаў у Польшчу. Палякі, праўда, далі яшчэ даведку, што мае дакументы канфіскавалі беларускія памежнікі».

Спробу затрымання на мяжы Аляксандр Лукін называе палітычна матываванай:

«У канцы сакавіка я заязджаў у Беларусь. Тады я быў у Кобрыне два дні. Як раз у гэтыя дні Наталля Радзіна збегла з краіны. Спецслужбы падазраюць, што я датычны да гэтага. Таму што пасля гэтага ў мой дом прыйшлі з ператрусам».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках