Бел-чырвона-белыя сцягі на Дні Еўропы ў Вільні
19- 6.05.2011, 19:20
У пятніцу традыцыйным кулінарным кірмашом у цэнтры Вільні ў Літве пачаліся мерапрыемствы Дня Еўропы.
Упершыню ў гісторыі свята сярод краін-прадстаўніц Еўразвяза прадстаўленая нашая краіна.
На трохдзённым кірмашы «Еўропа за адным сталом» працуе беларускі павільён, на якім актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» знаёмяць літоўцаў і гасцей Вільні з сітуацыяй, якая склалася ў нашай краіне - масавых арыштах апазыцыі, палітвязхняў у турмах, татальным парушэнні правоў чалавека.
На адкрыццё павільёна прыйшлі амбасадары еўрапейскіх краінаў, журналісты, палітыкі, а галоўную ўвагу мінакоў прыцягнула выступленне беларускага калектыву, які выконваў сярэднявечную музыку. Кулінары Вільні прыгатавалі стравы нацыянальнай беларускай кухні - бабку і мачанку.
Павільён будзе працаваць усе выходныя.







