28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкрут Лукашэнка лічыць даляры і еўра «паперкамі» (Відэа)

184
Банкрут Лукашэнка лічыць даляры і еўра «паперкамі» (Відэа)

Беларускі дыктатар чакае абвалу эканомікі ЗША.

«Як вы выдатна разумееце, гэта толькі ў Беларусі нашыя разумныя беларусы, «свядомыя» («свядомыя», гэта значыць апазіцыя), або з іхняй падачы хапаюць гэтыя паперкі даляравыя», - прыведзеныя ў паведамленні прэс-службы словы Аляксандра Лукашэнкі на нарадзе ў пятніцу.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, дыктатар сказаў: «Вы выдатна разумееце, што сёння ідзе каласальная напампоўка далярамі сусветнай эканомікі, што можа прывесці да яшчэ аднаго абвалу гэтай эканомікі. Мы гэта ўсе ведаем». «Ну, хочуць людзі купляць даляры - няхай купляюць, гэта іхняя справа», - дадаў Лукашэнка.

Па ягоных словах, аналагічная сітуацыя можа адбыцца і ў еўразоне. «Тое ж самае і на рынку еўра адбываецца. Вось гэтыя ўкіды па 100, па 200 мільярдаў Грэцыі, Партугаліі, Іспаніі і іншае - гэта адкуль? Германія што, са сваёй кішэні дае? Ідзе ізноў жа напампоўка гэтых еўра-паперак. Калі нашым людзям гэта падабаецца, то няхай купляюць. Але дзяржава павінная вуха трымаць востра», - сказаў кіраўнік.

Напісаць каментар 184

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках