9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Турцыі перавярнуўся аўтобус з беларускімі турыстамі

11
У Турцыі перавярнуўся аўтобус з беларускімі турыстамі

Пацярпелі 15 грамадзянаў нашай краіны, у тым ліку 4 дзяцей.

Пра гэта паведамілі ў навінах Першага нацыянальнага тэлеканала ў 15 гадзін, перадае onliner.by.

Ахвяраў няма, большасць атрымалі ўдары. Усе пацярпелыя дастаўленыя ў дзяржаўную лякарню, размешчаную ў мястэчку Мілос.

- У аўтобусе ехалі турысты, многія з дзецьмі. На шчасце, цяжка пацярпелых няма, - распавёў onliner.by Яўген Несцярэнка, консул амбасады Беларусі ў Турцыі. - У асноўным абышлося лёгкімі траўмамі - ўдарамі, ранкамі. На дадзены момант усе беларусы выпісаныя з лякарні.

Аварыя адбылася сёння, ў 7:30. Аўтобус перавярнуўся двойчы. Па папярэдніх дадзеных, кіроўца заснуў за рулём.

- Пасажыры заўважылі, што кіроўца заснуў, і паспрабавалі яго абудзіць. Ён рэзка павярнуў руль, і аўтобус перавярнуўся, - распавёў Яўген Несцярэнка. - Цяпер турысты даюць паказанні ў паліцыі. Будзе праведзена праверка. Высвятляецца, ці знаходзіўся кіроўца ў стане алкагольнага ап'янення.

У амбасадзе таксама ўдакладнілі, што тур быў арганізаваны кампаніяй Tez Tour. Ейныя прадстаўнікі ўжо размясцілі пацярпелых беларусаў у гатэлях Бодрума. 16 чэрвеня яны павінныя вылецець у Беларусь. У кампаніі Tez Tour заяўляюць, што ўсе выдаткі на лячэнне і аказанне дапамогі пакрые страхоўка.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках