9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кілбасны прэс-тур

20

Сёння пачаўся прэс-тур для прадстаўнікоў расейскіх, беларускіх і «саюзных» СМІ «Актуальныя пытанні інтэграцыі Беларусі і Расеі».

За апошнія 7 гадоў падобных медыйных мерапрыемстваў у краіне было ўжо 30, паведамляе «Народная воля».

На гэты раз журналістам пакажуць Брэсцкую вобласць. На працягу трох дзён яны сустрэнуцца з кіраўніцтвам Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, наведаюць «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Запланаваны і іншыя мерапрыемствы.

Звычайна такія паездкі мяркуюць наведванне лепшых беларускіх прамысловых і сельгаспрадпрыемстваў. Журналістам распавядаюць выключна аб поспехах, аб праблемах на такіх мерапрыемствах казаць не прынята. Усім прадстаўнікам СМІ аплочваецца праезд, пражыванне ў гасцініцах, на памяць яны атрымліваюць памятныя падарункі. І ўсё гэта праходзіць за кошт беларускіх падаткаплацельшчыкаў.

Праўда, на гэта раз ініцыятарамі прэс-тура выступілі Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь і Сталы Камітэт «Саюзнай» дзяржавы.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках