9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пётэрынг ўзяў шэфства над Алесем Кіркевічам

Пётэрынг ўзяў шэфства над Алесем Кіркевічам

Вядомы нямецкі палітык адзначыў, што Алесь Кіркевіч, нягледзячы на ​​маладыя гады, - прыклад барацьбы за свабоду і дэмакратыю ў сваёй роднай Беларусі.

Экс-прэзідэнт Еўрапарламента і фонду імя Адэнаўэра Ханс-Герт Пётэрынг заявіў, што будзе падтрымліваць палітвязня, моладзевага актывіста, асуджанага на 4 гады пазбаўлення волі за падзеі 19 снежня Алеся Кіркевіча, паведамляе «Радыё Свабода».

«Для мяне важна падтрымаць ягоную актыўнасць як прадстаўніка грамадзянскай супольнасці. Я патрабую ад Аляксандра Лукашэнкі, каб ён неадкладна вызваліў гэтага і іншых палітвязняў», - так Ханс-Герт Пётэрынг патлумачыў сваё далучэнне да кампаніі «Шэфства над палітвязнямі».

Напярэдадні аб далучэнні да кампаніі і падтрымцы іншага моладзевага актывіста, палітвязня Паўла Вінаградава, заявіла дэпутатка Бундэстагу Марына Шустэр.

Раней сябар Бундэстага і ПАРЕ Мануэль Cарацін, сябар Еўрапарламента Міхаэль Галер, нямецкія дэпутаты Крыстафер Штрэсер, Франц Цёнэс, Марылуіза Бек, польскі еўрадэпутат Марэк Мігальскі абвясцілі аб шэфстве над палітвязнямі Андрэем Саннікавым, Зміцерам Бандарэнкам, Мікітам Ліхавідам, Паўлам Севярынцам, Зміцерам Дашкевічам, Аляксандрам Атрошчанкавым, Мікалаем Статкевічам.

Кампанію «Шэфства над палітвязнямі» ініцыявала некалькі месяцаў таму праваабарончая арганізацыя «Libereco - Partnership for Human Rights» са штаб-кватэрай у Боне. Мэта кампаніі - каб кожны палітвязень у Беларусі і ягоная сям'я атрымалі ад нямецкіх парламентарыяў маральную і палітычную падтрымку. Сутнасць такога падыходу ў тым, каб сачыць за праблемамі «падшэфнага» палітвязня, падтрымліваць, у тым ліку і матэрыяльна, ягоную сям'ю, распаўсюджваць інфармацыю пра палітвязняў у Беларусі для іх вызвалення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках