Арыштаваны былы кіраўнік БРСМ?
44- 27.06.2011, 16:34
У КДБ не сталі каментаваць інфармацыю аб магчымым затрыманні намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Леаніда Кавалёва.
Кавалёў раней узначальваў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
«Без каментароў», - заявілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ.
Па неафіцыйнай інфармацыі, Л. Кавалёў быў затрыманы на мінулым тыдні па падазрэнні ў атрыманні хабару.
У прыёмнай намесніка старшыні аблвыканкама агенцтву заявілі, што «Леаніда Леанідавіча няма, і сёння не будзе». На пытанне аб тым, дзе ён знаходзіцца, у прыёмнай адказалі: «Яго няма».