Хто збярэ больш?
269- 28.06.2011, 18:51
Улада ладзіць у сераду на Кастрычніцкай плошчы дыскатэку для сябраў БРСМ.
У рэдакцыю «Народнай волі» звярнуўся студэнт аднаго з менскіх ВНУ, які папрасіў не называць ягонае прозвішча. Па ягоных словах, адміністрацыі менскіх адукацыйных установаў атрымалі загад накіраваць 29 чэрвеня на Кастрычніцкую плошчу па 100 студэнтаў - прыхільнікаў Лукашэнкі.
Малады чалавек, які з'яўляецца сябрам праўладнага БРСМ, паведаміў, што студэнты павінныя супрацьдзейнічаць удзельнікам «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі».
Інфармацыя паступіла ў рэдакцыю ў 17 гадзін. На той момант пацвердзіць яе было праблематычна. Прарэктар па выхаваўчай працы ўніверсітэта фізкультуры Аляксей Гататулін сказаў газеце наступнае: «У мяне такой інфармацыі няма. Я толькі ведаю, што заўтра на Кастрычніцкай плошчы з 18.00 да 21.00 будзе праходзіць моладзевая дыскатэка».