9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка выйшла ў паўфінал Уімблдона

6
Азаранка выйшла ў паўфінал Уімблдона

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (5-е месца ў рэйтынгу) упершыню ў кар'еры выйшла ў паўфінал адкрытага чэмпіянату Англіі.

28 чэрвеня ў пятым крузе Азаранка перамагла аўстрыйку Таміру Пашэк (80) - 6:3, 6:1 і ў матчы за выхад у фінал сустрэнецца з чэшкай Петрай Квітавай (8), якая ў чвэрцьфінале выйграла ў Цвятаны Піронкавай з Балгарыі (33) - 6:3, 6:7 (5:7), 6:2, а ў мінулым годзе на Уімблдоне ўзяла верх над Азаранка ў 1/16 фіналу, перадае БелаПАН.

У іншым паўфінале будуць сапернічаць расейка Марыя Шарапава (6) і немка Забіне Лісіцкі (62).

Лік асабістых сустрэч Азаранка і Квітавай роўны - 2:2. Беларуска перамагла ў 2008 годзе на турніры ў Празе (1/16 фіналу) і ў 2009-м на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі (1/64 фіналу). Чэшка аднавіла раўнавагу пасля выйгрышаў на Уімблдоне і ў 2011 годзе ў Мадрыдзе (фінал).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках