14 лiпеня 2020, aўторак, 4:46
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

На сайт Хартыі арганізаваная чарговы DDoS-напад

92
На сайт Хартыі арганізаваная чарговы DDoS-напад

Сёння ў 9.00 па менскім часе на сайт charter97.org пачаўся масіраваны DDoS-напад.

З-за рэзка узрослай нагрузкі сервер быў адключаны і сайт на некаторы час апынуўся недасяжны для наведвальнікаў. На нашую думку, гэта рэпетыцыя і ў бліжэйшы час сайт будзе зноў атакаваны.

Мы напрамую звязваем атаку з жаданнем уладаў заблакаваць charter97.org для беларусаў і лічым, што беларускія ўлады стаяць за гэтым актам інтэрнэт-тэрарызму.

Нагадаем, у канцы сакавіка Генпракуратура Беларусі вынесла прадпісанне заблакаваць сайт charter97.org для дзяржструктур, установаў адукацыі і культуры, аднак забарона спрацавала з дакладнасцю да наадварот - наведвальнасць charter97.org вырасла ў разы.

Даведка:

DDoS-напад - напад на сервер з дапамогай размеркаванай віруснай сеткі кампутараў, калі заражаныя кампутары без ведама ўладальніка па камандзе стваральніка віруснай сеткі пачынаюць адпраўляць фальшывыя запыты на атакаваны сервер, што прыводзіць да блакіроўкі або збояў у працы сервера.