ШОС на рынку ў Гомелі (Фота)
23- 6.06.2011, 12:24
Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» у Гомелі правялі на цэнтральным рынку горада інфармацыйную акцыю ШОС.
У ходзе акцыі актывістамі раздаваліся раздрукаваныя самвыдатам інфармацыйныя ўлёткі ШОС, а таксама нядаўна перададзены Андрэем Саннікавым з турмы зварот да беларусаў, у якім ён запатрабаваў другога тура выбараў, паведамляе сайт «Еўрапейская Беларусь».
Нагадаем, што пасля прэзідэнцкіх выбараў да тэрмінаў зняволення ад 3 да 6 гадоў пазбаўлення волі былі асуджаныя больш за 30 чалавек, у тым ліку кандыдаты ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч і Зміцер Ус.