3 лiстапада 2023, Пятніца, 5:54
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

З крамаў зніклі імпартныя цыгарэты

57
З крамаў зніклі імпартныя цыгарэты

У Менску з прылаўкаў крамаў знікла большасць цыгарэт.

На вітрынах можна ўбачыць хіба што айчынныя маркі і рэдка - некаторыя замежныя. «Еўрарадыё» паспрабавала высветліць, куды падзеліся цыгарэты і калі яны нарэшце з'явяцца.

«Пастаўшчыкі не адгружаюць. Нехта без тлумачэння прычынаў, Нехта чакае ўсталявання новых коштаў», - распавялі ў адной з менскіх крамаўаў.

У газетных кіёсках сітуацыя такая ж, як і ў крамах.

«Замовы не прымаюць ўжо больш за месяц. Мы іх не чуем. Можа быць, гэта звязана з валютай. Тытунь жа трэба купляць за мяжой, у нас яго няма», - дзеліцца сваім меркаваннем гандлярка.

За тлумачэннямі журналісты вырашылі звярнуцца на тытунёвыя фабрыкі. У сталічнай кампаніі «Табак-Инвест», якая вырабляе вядомыя замежныя маркі цыгарэт і, адпаведна, імпартуе тытунь, ад каментароў нечакана адмовіліся.

«Мы пакуль не каментуем гэту сітуацыю», - расчаравала прадстаўніца кампаніі.

На гродзенскай тытунёвай фабрыцы запэўнілі, што праблем няма. Па словах прадстаўніка фабрыкі, там цыгарэты вырабляюцца ў тых жа аб'ёмах, што і раней.

«У нас працуюць дзень і ноч, не пакладаючы рук. І адгрузка ідзе, і машыны працуюць, нічога не спыняецца. Запасаў у нас хопіць на некалькі месяцаў. Нават калі мы закупляць нічога не будзем, то некалькі месяцаў мы будзем працаваць у такім жа тэмпе: па 60-70 мільёнаў цыгарэт на суткі».

Адзначым, што ў Гродне вырабляюцца ў асноўным айчынныя маркі.

Эксперт у галіне тытунёвай вытворчасці на ўмовах ананімнасці патлумачыў прычыны адсутнасці цыгарэт:

«На сённяшні дзень урад абмяркоўвае кошты на тытунёвыя вырабы. І не толькі на тытунёвыя. Яшчэ на алкаголь. І будзе абмяркоўваць заўтра. Рашэнне павіннае быць прынятае, у адваротным выпадку сітуацыя можа пагоршыцца».

Спецыяліст дадае, што новыя кошты на цыгарэты павінныя былі з'явіцца адразу пасля абвяшчэння дэвальвацыі. Дарэчы кажучы, тытунь для замежных тытунёвых марак закупляецца за мяжой і не за беларускія рублі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках