Міжнародныя перавозкі даражэюць на 15-20%
11- 9.06.2011, 9:20
«Мінсктранс» з 9 чэрвеня на 15-20% павышае тарыфы на рэгулярныя рэйсы, што абслугоўваюцца аўтобусамі прадпрыемства, па міжгародніх маршрутах.
Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе арганізацыі. Тарыф на звычайным маршруце падвышаецца на 20% да 196,0 руб. за 1 км (у аўтобусах агульнага тыпу) і 202,0 руб. за 1 км (у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі).
Тарыф на хуткасным маршруце павышае на 15% да 223,0 руб. за 1 км (у аўтобусах агульнага тыпу) і 230,0 руб. за 1 км (з мяккімі адкіднымі сядзеннямі).