29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вясна», Свабодны тэатр і БАЖ атрымаюць Прэміі Свабоды

«Вясна», Свабодны тэатр і БАЖ атрымаюць Прэміі Свабоды

250 палітыкаў, дыпламатаў і экспертаў прымуць удзел ва Уроцлаўскім Глабальным Форуме, які адбудзецца 9-11 чэрвеня ў Польшчы.

У ходзе мерапрыемства будуць уручаныя Прэміі Свабоды, якія носяць сімвалічны характар. Вызначае лаўрэатаў Атлантычная Рада Злучаных Штатаў Амерыкі. У мінулым годзе гэтай узнагароды былі ўдастоеныя «Жанчыны ў белым» - маці, сёстры і жонкі палітычных зняволеных на Кубе.

У гэтым годзе Прэмія Свабоды ўручаецца арганізацыям, якія прадстаўляюць беларускую грамадзянскую супольнасць і змагаюцца за правы чалавека ў Беларусі. Гэта - Праваабарончы цэнтр «Вясна», ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» і Беларускі Свабодны тэатр.

Таксама ўзнагароды атрымаюць егіпецкая блогерка Эсраа Абдэль Фатах, стваральніца руху моладзі за рэвалюцыйныя змены ў Егіпце, амерыканскі сенатар Джон Макейн, прэм'ер-міністр Малдовы Уладзімір Філатаў, міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі, а таксама заснавальнікі «Газеты Выборчай» Хелена Лучыва і Адам Міхнік.

Уроцлаўскі Глабальны форум будзе прысвечаны адносінам Еўропы з ЗША, будучыні Беларусі, рэвалюцыі ў Паўночнай Афрыцы.

У мерапрыемстве прымуць удзел прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, беларускія палітыкі Станіслаў Шушкевіч і Аляксандр Мілінкевіч і намеснік міністра абароны ЗША Аляксандр Вершбоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках