Пад Ваўкавыскам разбіўся звышлёгкі самалёт
6- 11.07.2011, 9:39
Каля гарадскога пасёлка Рось Ваўкавыскага раёна ўпаў і разбіўся звышлёгкі самалёт «Бакас Х-32», які належыць ТАА «Пружаны авіяхімсервіс».
Пра гэта паведамілі БелаПАН у праваахоўных органах.
Катастрофа адбылася ўвечары 9 ліпеня. Пілот, мясцовы жыхар 1963 года нараджэння, загінуў.
Прычыны катастрофы высвятляюцца.
