Эштан асудзіла смяротныя пакаранні ў Беларусі
29- 22.07.2011, 16:37
Вярхоўная прадстаўніца ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан 22 ліпеня ў Брусэлі выступіла з заявай.
Эштан асудзіла прывядзенне ў выкананне смяротных прысудаў у Беларусі, перадае БелаПАН.
«Я рашуча асуджаю пакаранне Алега Грышкаўцова і Андрэя Бурдыкі, прысуджаных ў Беларусі да смерці ў маі 2010 года, аб якім паведамілі дзяржаўныя СМІ», - цытуе Эштан яе прэс-служба.
«Я ведаю пра жудасныя злачынствах, учыненыя гэтымі двума людзьмі, і ў думках я з ахвярамі і іхнімі сем'ямі. Тым не менш Еўразвяз выступае супраць прымянення смяротнага пакарання пры любых абставінах», - заявіла кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЕЗ.
Эштан заклікала Беларусь далучыцца да глабальнага мараторыя на смяротнае пакаранне, як першага кроку да паўсюднай яго адмены.