29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Літвы прапануе не браць грошы за візы з беларусаў

23
МЗС Літвы прапануе не браць грошы за візы з беларусаў

МЗС Літвы прапаноўвае ўраду адмяніць збор за нацыянальныя візы для грамадзянаў Беларусі.

Згодна з падрыхтаваным праектам рашэння, прапануецца не спаганяць консульскі збор за разгляд просьбаў аб выдачы нацыянальныя візы, паведамляе Baltic News Service.

Раней абмяркоўвалася магчымасць прадугледзець сімвалічны збор. У цяперашні час віза каштуе 60 € (207 літаў).

«Гэтая мера, якая створыць магчымасць грамадзянам Рэспублікі Беларусь падарожнічаць у спрошчаным парадку, павінная стымуляваць працэсы дэмакратызацыі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама такім спосабам ўмацоўвалася б грамадскасць Беларусі», - сцвярджае МЗС Літвы.

Канчатковае рашэнне на пасяджэнні павінны прыняць урад.

Магчымасць адмяніць збор з'явілася, калі ў мінулым месяцы Сейм прыняў папраўкі да Закону аб консульскім зборы, што ўрад можа знізіць збор за візы альбо наогул не спаганяць яго не толькі на падставе парытэту, але і калі гэта неабходна для ажыццяўлення мэтаў знешняй палітыкі ці нацыянальнай бяспекі.

У гэтым выпадку абмяркоўваецца магчымасць не спаганяць збор за доўгатэрміновыя нацыянальныя візы, якія завуцца візамі катэгорыі D. Яны выдаюцца, калі асоба мае намер прабыць у краіне больш за тры месяцы на палову году. З такой візай абмежаваны час можна наведваць і іншыя краіны Шэнгенскай прасторы.

Ад збораў за нацыянальныя візы для Беларусі адмовілася Польшча і Латвія. Такім чынам яны спрабуюць стымуляваць працэсы дэмакратызацыі ў Беларусі, падаючы магчымасць ейным жыхарам больш лёгка падарожнічаць. Па пытанні збору за найбольш папулярныя шэнгенскія візы неабходнае рашэнне ўсяго Еўрапейскага Звяза.

Літва спадзяецца, што Беларусь тым жа адкажа грамадзянам Літвы.

Літва і Беларусь таксама плануюць у асобным парадку спрасціць перасячэнне мяжы для жыхароў прымежавых тэрыторый. Гэтая дамоўленасць ужо ратыфікаваная, але яшчэ не скончаныя падрыхтоўчыя працы.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках