Затапленне другога рудніка «Беларуськалія» (Відэа)
74- 26.07.2011, 14:24
Аварыя на другім рудніку «Беларуськалія» можа стаць поўнамаштабнай тэхнагеннай катастрофай.
Нагадаем, на другім рудаўпраўленні «Беларуськалія» ў ноч з 23-га на 24-е чэрвеня пачалося падтапленне 3-га гарызонту рудніка. Праз тыдзень адміністрацыя «Беларуськалія» прызнала факт аварыі на адным з руднікоў і падзялілася інфармацыяй аб здарэнні.
Галоўнай небяспекай для рудніка з'яўляецца паступленне ў шахту прэснай вады, якая трапляе з верхніх ваданосных пластоў. Кіраўніцтва «Беларуськалія» гэты факт адмаўляе, аднак, па дадзеных charter97.org, прадпрыемства сутыкнулася менавіта з гэтай праблемай і верагоднасць затаплення рудніка вельмі высокая.
На сайце Saligorsk.org апублікавана відэа падтаплення 3-га гарызонту.