9 чэрвеня 2026, aўторак, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саакашвілі стаў лабістам Лукашэнкі на Захадзе

46
Саакашвілі стаў лабістам Лукашэнкі на Захадзе

Грузінскі прэзідэнт працягвае знаходзіцца ў ролі адваката беларускага дыктатара.

Палітыка ізаляцыі ў дачыненні да Беларусі будзе контрпрадуктыўнай для развіцця Еўропы, заявіў прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі ў аўторак у Батумі на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім.

«Вядзенне палітыкі ізаляцыі ў дачыненні да Беларусі, як гэта часам атрымліваецца, напроста павялічвае шанец таго, што рэальна завершыцца суверэнітэт Беларусі і яна цалкам апынецца пад кантролем сённяшняга ўрада Расеі, што контрпрадуктыўна для доўгатэрміновага развіцця Еўропы...», - заявіў Саакашвілі, паведамляюць «Навіны - Грузія».

Па ягоных словах, Грузія ўважліва сочыць за сітуацыяй у Беларусі.

«Мы добра разумеем, якія праблемы існуюць у Беларусі», - заявіў Саакашвілі, адзначыўшы, што сцвярджэнні аб тым, што Расея больш дэмакратычная за Беларусь - «абсурд».

«Беларусь, у адрозненне ад Расеі, не ажыццяўляе акупацыі сваіх суседзяў», - сказаў прэзідэнт Грузіі.

«Як ніколі неабходна весці дыялог, і адкрыта абмяркоўваць усе тыя пытанні, якія выклікаюць не толькі наш інтарэс, але і абурэнне», - заявіў Саакашвілі.

З аналагічнай заявай Саакашвілі выступіў на мінулым тыдні на канферэнцыі «Еўрапейскі шлях Грузіі». Ён заявіў, што Еўропа і міжнародная супольнасць у цэлым павінныя весці актыўны дыялог з Беларуссю з тым, каб краіна не апынулася ў ізаляцыі і ў руках Расіі.

«Дыялог з Беларуссю абавязковы... і калі яна трапіць у ізаляцыю, гэта будзе азначаць, што яна апынецца ў руках адміністрацыі Расеі», - заявіў ён.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках