9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саюз нямецкіх пісьменнікаў звярнуўся з адкрытым лістом да Лукашэнкі

21
Саюз нямецкіх пісьменнікаў звярнуўся з адкрытым лістом да Лукашэнкі

Нямецкія пісьменнікі і дзеячы культуры звярнуліся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі, пратэстуючы супраць прыгнёту і цэнзуры ў Рэспубліцы Беларусь.

Ліст да Лукашэнкі падпісалі старшыня Саюза нямецкіх пісьменнікаў Імрэ Торак ( Imre Török), старшыня Акадэміі мастацтваў Клаўс Штаек (Klaus Staeck), старшыня нямецкага ПЭН-клуба Ёгана Штрасер (Johano Strasser), лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі па літаратуры Эльфрыда Елінэк (Elfriede Jelinek) і Герта Мюлер (Herta Müller), а таксама іншыя пісьменнікі і дзеячы нямецкай культуры — усяго больш за 40 выбітных прадстаўнікоў літаратурнага і мастацкага асяродку Германіі. Спіс тых, хто падтрымаў ініцыятыву, працягвае папаўняцца, паведамляе прэсавая служба СБП.

Мы, інтэлектуалы і дзеячы культуры, асабліва ў Германіі, востра адчуваем адказнасць за дэмакратычныя свабоды”, — лічыць Імрэ Торак. Паводле яго словаў, пераслед апазіцыянераў, забарона нелаяльных уладам СМІ, прыгнёт крытычна настроеных культурных дзеячаў недапушчальныя і вымагаюць асуджэння з боку ўсіх дэмакратычных сілаў.

Асабліва востра нямецкія пісьменнікі выступаюць супраць дзеяння так званых “чорных спісаў” пісьменнікаў і дзеячаў мастацтва, чые творы неабгрунтавана прызналі “шкоднымі для моладзі”, а таксама выцеснілі з газет і часопісаў, з перадачаў на радыё і тэлебачанні, са сцэнаў канцэртных залаў і тэатраў. “Такая форма цэнзуры супярэчыць разуменню свабоды і разнастайнасці культуры і мастацтва”, — гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай Саюзам нямецкіх пісьменнікаў.

Мы хочам асаблівым чынам выказаць сваю салідарнасць з нашымі прыгнечанымі беларускімі калегамі, — тлумачыць Імрэ Торак. — А таму вырашылі аддаць гэты адкрыты ліст амбасадару Рэспублікі Беларусь у Берліне”.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках