25 красавiка 2024, Чацвер, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На акцыях маўчання ў Беларусі затрыманыя 1730 чалавек

50
На акцыях маўчання ў Беларусі затрыманыя 1730 чалавек

У ходзе 5 акцыяў сацыяльных пратэстаў, якія атрымалі назву «рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі», у Беларусі было затрымана 1730 чалавек.

Па дадзеных праваабарончага цэнтра «Вясна», большасць затрыманняў адбылося ў Менску - тут затрымана 980 чалавек, многія асуджаныя да штрафаў і арыштаў.

Акцыі, арганізаваныя сацыяльнымі сеткамі, прайшлі ў Беларусі 15, 22, 29 чэрвеня, 3 і 6 ліпеня. Па дадзеных СМІ і праваабаронцаў, у ходзе акцыі 15 чэрвеня было затрымана каля 100 чалавек, 20 з іх у Менску. 22 чэрвеня па рэспубліцы затрымана 450 чалавек, у сталіцы - 200. 29 чэрвеня - каля 400, з іх 270 у Менску. 3 ліпеня - таксама каля 400, палова - у Менску. У ходзе ўчорашняй акцыі, па дадзеных праваабарончага цэнтра «Вясна», было затрымана 380 чалавек, у сталіцы - 190.

За акцыі 15, 22 і 29 чэрвеня суды прызначалі, пераважна, пакаранне ў выглядзе штрафаў ад 2 да 30 б.в. (1 б.в. - 35тыс.рублей). З 3 ліпеня суды, як правіла, даюць пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту на тэрміны ад 2 да 15 сутак.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках