Сідорскі упершыню пасля адстаўкі з'явіўся на публіцы (Фота)
36- 12.08.2011, 11:18
Былога прэм'ер-міністра заўважылі на стадыёне «Дынама» 10 жніўня.
Сідорскі паведаміў сайту goals.by, што ён ходзіць на ўсе хатнія матчы беларускай зборнай і заўзее за нашых футбалістаў. На гэты раз ён ўважліва назіраў за матчам Беларусь-Балгарыя. Нагадаем, што нашыя спартсмены перамаглі з лікам 1:0.
На пытанне наконт цяперашняй працы былы кіраўнік урада пажартаваў, што цяпер дапамагае выйграваць нацыянальнай зборнай. Нагадаем, Сідорскага знялі з пасады прэм'ер-міністра ў канцы 2010 года, пасля прэзідэнцкіх выбараў. Яго замяніў Міхаіл Мясніковіч.