19 красавiка 2024, Пятніца, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія «саўкі» дапамаглі беларускаму КДБ?

120
Расейскія «саўкі» дапамаглі беларускаму КДБ?

Адыёзная віртуальная арганізацыя настальгуе па савецкай імперыі «Суть времени» прызналася ў віртуальным сабатажы акцый пратэсту ў Беларусі.

Справаздача «таварыша Сатурна, аднаго з каардынатараў Інфармацыйнага супрацьдзеяння ў Беларусі», аб праведзенай працы апублікаваная на сайце віртуальнага клуба. Справаздача дае «наглядне уяўленне аб тым, што актывісты клуба адказна падышлі да пастаўленай задачы і выканалі яе».

Сваю віртуальную барацьбу «расейскія» таварышы вялі праз твітэр-акаўнты, дзе публікавалі фальшывыя паведамленні аб забойствах і заклікі да гвалту на вуліцах беларускіх гарадоў. Адзін з акаўнтаў капіраваў знешні выгляд і стыль падачы навінаў інфармацыйнага агенцтва «Інтэрфакс Захад».

Адміністрацыя віртуальнага клуба асобна адзначае працу нейкага Андрэя Малахава, які займаецца гэтай тэмай з чэрвеня. Ён зрабіў падборку ключавых крыніц інфармацыйных падставаў для апазіцыі ў Інтэрнэце, падрыхтаваў шэраг матэрыялаў, масава растыражаваных ў блогасферы, а таксама прымаў і прымае актыўны ўдзел у дыскусіях ў сеціве, адстойваючы погляды «саўкоў».

Нагадаем, беларускія спецслужбы актыўна выкарыстоўваюць форумы, блогі і сацыяльныя сеткі для прапаганды лукашызму. Так званыя «беларускія брыгады» дзейнічаюць на ўсіх буйных замежных інтэрнэт-рэсурсах, дзе абмяркоўваецца беларуская тэма. Паводле інфармацыі charter97.org, з асаблівым размахам да троллінгу ў сеціве падышлі вайсковыя спецыялісты, якія на грошы падаткаплацельшчыкаў стварылі цэлую роту інтэрнэт-каментатараў і цалкам акупавалі беларускія і расейскія інтэрнэт-пляцоўкі.

Напісаць каментар 120

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках