9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БелКА-2 нарадзілася бракаванай

75
БелКА-2 нарадзілася бракаванай

Беларусь не зможа ў 2011 годзе трапіць у клуб краін, якія засвоілі калязямную прастору.

Як паведамляе interfax.by са спасылкай на крыніцу ў ракетна-касмічнай галіне РФ сумесны запуск расейскага і беларускага касмічных апаратаў дыстанцыйнага зандавання Зямлі з касмадрома Байканур будзе перанесены на наступны год з-за тэхнічных праблемаў.

«Ёсць праблемы з праграмна-матэматычным забеспячэннем для сістэм кіравання спадарожнікаў «Канопус-В» і «БелКА-2». Канчатковая версія матэматыкі будзе гатовая толькі да пачатку снежня, таму шанцаў на запуск апаратаў у 2011 годзе, хутчэй за ўсё, няма», - сказаў суразмоўца агенцтва на Міжнародным авіяцыйна-касмічнай салоне МАКС-2011 у Жукоўскім.

Ён нагадаў, што старт неаднаразова адкладаўся з-за праблемаў пры заводскіх выпрабаваннях спадарожнікаў, апошняй датай запуску называлася 29 верасня.

Нагадаем, што ўкраінская ракета-носьбіт «Днепр» 27 ліпеня 2006 года пазбавіла космас ад першага беларускага спадарожніка «БелКА», які разваліўся праз хвіліну пасля старту на вачах у А. Лукашэнкі, які асабіста прыехаў да запуску спадарожніка на Байканур.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках