2 жніўня - Дзень дэсантніка
86- 2.08.2011, 10:00
У Беларусі сёння адзначаецца Дзень дэсантнікаў.
2 жніўня - дзень, калі і маладыя, і сівыя беларусы апранаюць вайсковую форму і ўсім сваім выглядам тлумачаць грамадству ўсе «перавагі» і «бонусы» вайсковай службы ў Сілах спецыяльных аперацый (ССА). Менавіта так зараз завуцца Паветрана-дэсантныя войскі ў Беларусі. А 2 жніўня - гэта Дзень дэсантніка.
Усяго на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца 3 брыгады гэтага тыпу войскаў.
У Мар'інай Горцы (5-я асобная спецыяльнага прызначэння), Брэсце (38-я гвардзейская асобная) і, безумоўна, Віцебская (103-я гвардзейская асобная), дзе сёння павіннае прайсці «братанне» беларускіх і амерыканскіх салдатаў, якія праходзяць сумесную падрыхтоўку.
Што патрэбна, каб адзначыць Дзень дэсантніка? Перш за ўсё быць дэсантнікам. У адваротным выпадку, не даўшы адказ на пароль «ты дзе служыў?» чалавек рызыкуе страціць частку свайго каштоўнага здароўя, піша «Наша ніва».
Па-другое, абавязковая прысутнасць блакітнага берэта на галаве - прадмета гонару, які вылучае гэтага дэсантніка.
«У частках ПДВ праводзяць дні адчыненых дзвярэй, а ветэраны збіраюцца на плошчах», - растлумачыў Міхаіл Ларчанка з Бабруйска, які нядаўна дэмабілізаваўся.
Асаблівым шыкам лічыцца «асвяжэнне ў фантане» пасля прыняцця дастатковай дозы алкаголю. У папулярным жарце дэсантніка параўноўваюць з атамнай электрастанцыяй, распаленыя стрыжні якой стала патрабуюць выхаду энергіі і астуджэння. У іншым жарце гаворыцца, што «дэсантнік мірным не бывае».
Запомнілася бойка міліцэйскага спецназа з «ПДВшнікамі» на Востраве слёз 3 гады таму.
Былы палітпрызыўнік Андрэй Цянюта ў фантане купацца не збіраецца, адзначыць свята з былымі таварышаў па службе на прыродзе з шашлыкамі. «Не падтрымліваю купанне ў фантанах, бо гэта паказчык выхавання».