10 чэрвеня 2026, Серада, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень дэсантнікаў у Гомелі абвешчаны Днём цвярозасці

93
Дзень дэсантнікаў у Гомелі абвешчаны Днём цвярозасці

...Фантаны таксама адключылі.

Згодна з распараджэннем гарвыканкама, у Гомелі з 7.00 2 жніўня да 7.00 3 жніўня, у перыяд святкавання спецыфічнай часткай насельніцтва Дня дэсантніка, забароненая рэалізацыя алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва на гандлёвых аб'ектах горада, за выключэннем стацыянарных гандлёвых аб'ектаў грамадскага харчавання.

Дзень цвярозасці праводзіцца ў Гомелі з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, а таксама прафілактыкі п'янства і алкагалізму сярод моладзі», - паведамляе аддзел ідэалагічнай працы гарвыканкама.

У Гомелі Дзень цвярозасці ў 2011 годзе праводзіцца ўпершыню. У лютым 2010 года старшыня Гомельскага гарвыканкама Віктар Піліпец заявіў, што дзён цвярозасці ў абласным цэнтры больш не будзе, бо кіраўнік горада не бачыць эфекту ад такой меры і абмежаванні на продажу спіртнога скарачаюць паступленні ў бюджэт.

Пра тое, ці звязанае правядзенне Дня цвярозасці з Днём ВДВ, карэспандэнт БелаПАН пацікавіўся ў начальніка аддзела ідэалагічнай працы гарвыканкама Ганны Шыдлоўскай. «Яны (дэсантнікі) самі сабе праводзяць, мы - самі сабе. Без каментароў», - сказала Шыдлоўская.

Акрамя таго, 2 жніўня ў Гомелі адключылі фантаны. Ці звязана гэта з традыцыяй былых вайскоўцаў купацца ў іх - невядома.

«Міліцыя будзе адэкватна рэагаваць на аператыўную абстаноўку, каб забяспечыць грамадскі парадак і спакой грамадзянаў», - запэўніў начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Гомельскага аблвыканкама Анатоль Васільеў.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках