19 красавiка 2024, Пятніца, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радаслаў Сікорскі заклікае Лукашэнку мірна аддаць уладу

180
Радаслаў Сікорскі заклікае Лукашэнку мірна аддаць уладу

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заклікаў Аляксандра Лукашэнку пачаць перамовы пра мірную перадачу ўлады і не трымацца за сваю пасаду, як гэта рабілі некаторыя аўтарытарныя кіраўнікі ў паўночнай Афрыцы.

У інтэрвію брытанскаму штодзёньніку Financial Times Сікорскі сказаў, што Эўразьвяз паступіў правільна, ня выключыўшы Беларусь з праграмы «Ўсходняе партнэрства», нягледзячы на пасьлявыбарчыя рэпрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі супраць апазыцыі, паведамляе Радыё Свабода.

Мы лічым, што ўмовы і перавагі «Ўсходняга партнэрства» будуць спрыяць беларускаму народу,” -- заявіў Сікорскі, які знаходзіцца зь візытам у Лёндане.

Прычына беларускіх эканамічных цяжкасьцяў і палітычнай ізаляцыі -- у сыстэме «Луканомікі» ў эканоміцы і палітычнай сфэры, – дадаў ён – Таму я лічу, што тэма для дыскусіі са спадаром Лукашэнкам -- гэта пераход Беларусі да дэмакратыі і ягоны сыход з улады. Для яго было б лепш вучыцца не ў Мубарака ці Кадафі, але браць прыклад з польскага генэрала Ярузэльскага ў 1989 годзе”.

Генэрал Ярузэльскі, апошні камуністычны лідэр Польшчы, падаў у адстаўку пасьля дамовы з апазыцыяй аб правядзеньні дэмакратычных выбараў.

Сікорскі падкрэсьліў, што Польшча плянуе скарыстаць сваё цяперашняе старшынёўства ў Эўразьвязе, каб узмацніць кантакты з ўсходнімі суседзямі ЭЗ і аднавіць імпульс да пашырэньня Эўразьвязу.

Напісаць каментар 180

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках