23 красавiка 2024, aўторак, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыбаўскайтэ настойвае на праверцы ў Мінюсце па «справе Бяляцкага»

94
Грыбаўскайтэ настойвае на праверцы ў Мінюсце па «справе Бяляцкага»

Прэзідэнт Літвы крытычна ацэньвае дзеянні Мінюсту, якое падало Беларусі інфармацыю аб фінансавых аперацыях Алеся Бяляцкага.

Тым не менш, кіраўнічка краіны не патрабуе, каб міністр Рэмігіюс Шымашус асабіста ўзяў на сябе адказнасць за тое, што здарылася.

У прадастаўленым DELFI прэс-службай прэзідэнта каментары сітуацыя з дзеяннямі, якія пацягнулі прававы пераслед А. Бяляцкага, названая «сумным адзінкавым інцыдэнтам».

Апазіцыя Сейма заклікала Шымашуса сысці з пасады ў адстаўку, аднак гэтая ідэя не знайшла падтрымкі Грыбаўскайтэ. Тым не менш, кіраўнічка дзяржавы лічыць, што адказныя за прадастаўленне Беларусі інфармацыю службовыя асобы Міністэрства юстыцыі не могуць застацца беспакаранымі.

«Па пытанні адказнасці сваіх супрацоўнікаў рашэнне павіннае быць прынятае міністрам юстыцыі», - сказала Д. Грыбаўскайтэ.

Прэзідэнт яшчэ раз акцэнтавала, што падобныя інцыдэнты не павінныя паўтарыцца ў будучыні.

«Урад даручыў Міністэрствам юстыцыі і замежных справаў прадаставіць інфармацыю, што тычыцца перадачы інфармацыі аб банкаўскіх дадзеных кіраўніка няўрадавай арганізацыі «Вясна» А. Бяляцкага Беларусі. Гэтыя ведамствы павінныя высветліць, чаму гэта адбылося, і не дапусціць падобных сітуацый у будучыні», - сказала Д. Грыбаўскайтэ.

А. Бяляцкі быў затрыманы ў чацвер у Менску. Пасля прадастаўленых Літвой дадзеных, яму прад'яўленыя падазрэнні ва ўкрывальніцтве падаткаў.

Тым часам, Міністэрства юстыцыі Літвы заявіла, што не мае намеру пачынаць ўнутранае расследаванне ў сувязі з прадстаўленай службам Беларусі інфармацыяй аб банкаўскіх рахунках праваабаронца Алеся Бяляцкага і цэнтра «Вясна». «Мы не бачым неабходнасці яго распачынаць»,-сказала DELFI дарадца міністра юстыцыі Вайда Вінцявічутэ.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках