17 красавiка 2024, Серада, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі прапануе Беларусі і Украіне стаць акругамі Расеі

154
Жырыноўскі прапануе Беларусі і Украіне стаць акругамі Расеі

Лідэр ЛДПР, віцэ-спікер Дзярждумы РФ Уладзімір Жырыноўскі прапаноўвае былым саюзным рэспублікам фармат адзінай дзяржавы.

«Уступайце ў Расейскую Федэрацыю ў якасці федэральных акругаў», - адзначаецца ў праекце рэзалюцыі перадвыбарчага з'езду ЛДПР, які праходзіць у гэтыя дні, перадае «Інтэрфакс-Захад».

У праекце рэзалюцыі тлумачыцца, што Беларусь можа пераўтварыцца ў менскую дзявятую федэральную акругу, Украіна - у дзве федэральныя акругі: кіеўскую і адэскую. «Вось ужо ў агульнай складанасці 11 акругаў. Паўднёвы Каўказ - 12-я акруга, Казахстан, Сярэдняя Азія - яшчэ дзве акругі: сярэднеазіяцкая і закаспійская, як заўгодна іх назваць».

Выступаючы на ​​з'ездзе, У. Жырыноўскі сказаў, што Расея прадстаўляе сабой «дзяржаву-гермафрадыт» - не да канца дэмакратычную і не цалкам вольную.

«У нас дэмакратыя, эканоміка і сама дзяржава не могуць адарвацца ад формы гермафрадыта, то бок сярэдняе нешта», - сказаў У. Жырыноўскі на перадвыбарным з'ездзе ЛДПР у аўторак у Маскве.

На ягоную думку, сёння ў Расеі «не прыватная ўласнасць і не грамадская, не свабода і не прыгоннае права».

«Мы не можам да канца пазбавіцца ад несвабоды і не можам да канца атрымаць свабоду», - лічыць У. Жырыноўскі.

Тэма дзяржавы-гермафрадыта знайшла свой працяг у праекце рэзалюцыі, якую дэлегаты збіраюцца прыняць на з'ездзе.

«Гермафрадыт чым цікавы? Не мужчына, не жанчына. Ні бацькам, ні маці не можа стаць. Значыць, непрадуктыўны», - гаворыцца ў дакуменце. Але, падкрэсліваецца ў праекце рэзалюцыі, «мы зноў стварылі форму садружнасці ў форме гермафрадыта». Гаворка ідзе аб такіх структурах, як СНД, АДКБ, ЕўрАзЭС, тлумачыцца ў дакуменце.

«Спроба развіваць СНД, унутры яго АДКБ, унутры яго ЕўрАзЭС, Мытны саюз, асобная Саюзная дзяржава Расеі і Беларусі - гэты кактэйль не будзе мець станоўчых вынікаў», - лічаць ліберал-дэмакраты.

Напісаць каментар 154

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках