Чуткі пацвердзіліся: Васілевіча знялі
119- 20.09.2011, 14:42
Лукашэнка прызначыў Аляксандра Канюка новым генеральным пракурорам Беларусі.
Раней Аляксандр Канюк займаў пасаду намесніка старшыні Вярхоўнага суда, паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.
Лёс Рыгора Васілевіча, які займаў пасаду генпракурора шмат гадоў, пакуль невядомы.
Канюк Аляксандр Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1960 годзе ў Гродне. У 1982 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці правазнаўства.
З 1982 па 1984 год - камандзір мотастралковага ўзвода 3-га гвардзейскага танкавага палка 3-й гвардзейскай танкавай дывізіі 7-й танкавага войска Беларускай ваеннай акругі. З 1984 года працаваў на розных пасадах у ваенных трыбуналах.
У 1993-1997 гадах быў суддзём Беларускага ваеннага суда. З 1997 года - старшыня Менскага міжгарнізоннага ваеннага суда. З 2006 па 2009 гады працаваў суддзём і старшынём Беларускага ваеннага суда.
З красавіка 2009 года быў суддзём і намеснікам старшыні Вярхоўнага суда. 20 верасня 2011 года прызначаны генеральным пракурорам.
Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, 9 медалямі.