9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Воўчак: Мяккацелага Васілевіча не прыняла пракурорская эліта

32
Алег Воўчак: Мяккацелага Васілевіча не прыняла пракурорская эліта

Новы генеральны пракурор Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе праводзіць больш жорсткую палітыку ў складаны для ўладаў перыяд.

Такое меркаванне выказаў былы следчы пракуратуры, кіраўнік грамадскага аб'яднання «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Воўчак, каментуючы БелаПАН сённяшнія кадравыя прызначэння.

Для Волчака адстаўка Васілевіча не стала нечаканасцю - пра яе казалі з пачатку года. На думку праваабаронца, «мяккацеласць» Васілевіча «не прыняла пракурорская эліта». Улада, лічыць Воўчак, «спадзяецца на больш рэзкую, жорсткую працу» генпракурора, бо ў апошні час пракуратура губляла аўтарытэт.

«Васілевіч працаваў досыць спакойна. Вядома, за час ягонай працы хапала крымінальных справаў з палітычнымі матывамі. Але відавочна, што за імі стаяў не асабіста Васілевіч, а ўлада. Акрамя таго, Васілевіч дазваляў сабе крытычныя выказванні ў адрас супрацоўнікаў міліцыі, напрыклад, калі яны ў цывільным затрымлівалі ўдзельнікаў маўклівых акцый пратэсту», - нагадаў былы следчы пракуратуры.

Прызначэнне генпракурорам Канюка Воўчак лічыць не зусім удалым, бо той «прыйшоў на новую пасаду з суда, а ў пракуратуры - свая спецыфіка працы».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках