Васілевіч: І якія ў мяне цяпер гарантыі?!
166- 20.09.2011, 20:54
Былы генпракурор забыўся адключыць тэлефон пасля зносінаў з журналістамі, і тыя выпадкова пачулі ягоную размову.
Карэспандэнту «Радыё Свабода» увечары 20 верасня атрымалася датэлефанавацца да адпраўленага ў адстаўку з пасады генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча.
Каментуючы сваю адстаўку з пасады, Рыгор Васілевіч заявіў:
«Гэтае рашэнне кіраўніка дзяржавы. Гэта ягоныя паўнамоцтвы, i ён вырашае гэтае пытанне. Вось і ўсё, што я магу вам сказаць».
На пытанне, чым будзе займацца Васілевіч далей, ён адказаў:
«Далей, магчыма, выкладчыцкая праца. Паглядзім. Пакуль трэба асэнсаваць і прыняць рашэнне».
На пытанне, ці не шкадуе ці Рыгор Васілевіч, што пакідае такую пасаду, і ці не было гэта для яго нечаканым, ён сказаў:
«Ведаеце, за тры з паловай гады шмат зроблена і ёсць пэўныя станоўчыя вынікі. Але ёсць, відаць, і праблемы, над якімі трэба працаваць».
Аднак адчувалася, што Васілевічу не вельмі хацелася размаўляць.
На працягу дня ён доўга не здымаў тэлефон, а потым, мабыць, уключаным паклаў яго на стол. Відавочна, ён яшчэ знаходзіўся ў кабінеце. Чуўся ягоны голас: «А калі б вы паглядзелі, якія гарантыі ёсць для гэтых асобаў, якія сышлі ў адстаўку?».