25 красавiка 2024, Чацвер, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь прыляцеў Кадафі?

272
У Беларусь прыляцеў Кадафі?

26 верасня ў Менск з Лівіі прыбыў ваенны самалёт.

На ягоным борце знаходзіліся каля 15 чалавек. Як паведамляюць крыніцы «Беларускага партызана», самалёт неадкладна загналі ў ангар, дзе і адбылася выгрузка.

Па непацверджаных дадзеных, прыбылы самалёт сустракалі дыпламаты. Арганізацыяй прыёму рэйса з Лівіі займаўся КДБ.

Сярод супрацоўнікаў менскага нацыянальнага аэрапорта папаўзлі чуткі, што гэтым самалётам прыбыў ні хто іншы як сам Кадафі і некаторыя ягоныя сваякі

Муамар Кадафі знік з поля гледжання ў пачатку верасня. Ягоны пошук - адзін з асноўных прыярытэтаў лівійскага Нацыянальнага пераходнага савета.

Як вядома, у Беларусі ўжо хаваецца адзін зрынуты дыктатар - былы прэзідэнт Кіргізіі Курманбек Бакіеў. Афіцыйны Менск адмаўляецца выдаваць збеглага кіраўніка цяперашнім кіргізскім уладам.

Напісаць каментар 272

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках