9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абменнікі зноў апусцелі

96
Абменнікі зноў апусцелі

У рэгіёнах у абменніках - зацішша. Касіры адзначаюць, што першая хваля жадаючых здаюць валюту схлынула.

«Сёння здаюць, але сумы ўжо меншыя. Затое пакупнікоў стала больш, але яны бяруць мала, відаць, чакаюць далейшага падзення курсу даляра», - паведамілі «Intex-press» у адным з абменнікаў Баранавічаў (Брэсцкая вобласць).

На думку эканаміста Сяргея Чалага, купляць валюту пакуль нявыгадна: «Хутчэй за ўсё, абменны курс даляра наблізіцца да 6500 рублёў, і ніжэй апускацца не будзе».

У баранавіцкіх абменніках 28 верасня выгодны курс, па якім гараджане могуць здаць даляры ў банк, склаўся на ўзроўні 7450 рублёў (у абменніках Беларусбанка і БПС-банка), а купіць - 7 750 (абменнік БПС-банка).

Найлепшы курс для пакупнікоў еўра склаўся на ўзроўні 10 540 рублёў, расейскага рубля - 240 рублёў (у абменніках Белаграбанка).

Прадаць еўра можна па лепшым курсе ў 10 000 рублёў (у абменніках БПС-банка), расейскі рубель - 220 рублёў (у абменніках Белаграпрамбанка).

Рынкавы курс даляра па выніках дадатковай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 28 верасня знізіўся на 70 рублёў і склаў 7690 рублёў, паведамляе БелТА. З пачатку таргоў беларускі рубель умацаваўся ў адносінах да даляра амаль на 10,6%.

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках