23 красавiка 2024, aўторак, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфармацыйныя знакі ў Менску будуць па-беларуску

36
Інфармацыйныя знакі ў Менску будуць па-беларуску

Дырэктар інфармацыйна-турыстычнага цэнтра «Менск» наракае, што пасля заклікаў у Інтэрнэце абураныя людзі тэлефануюць і пішуць лісты бесперапынна.

Ужо ў гэтым годзе ў Менску ўсталююць інфармацыйныя шчыты і знакі-стрэлкі, якія дапамогуць замежнікам лепш арыентавацца ў горадзе. Для гэтага вызначаныя 44 турыстычныя месцы. Гэта паркі імя Максіма Горкага і Чалюскінцаў, раён опернага тэатра, Няміга і іншыя аб'екты, піша «Наша Ніва».

Але на якой мове будуць усталяваныя інфармацыйныя знакі? Са спасылкай на агенцтва «Менск-Навіны» «Наша Ніва» распаўсюдзіла інфармацыю, што працоўнымі мовамі абраныя расейская і ангельская. Паколькі канчатковае рашэнне не было прынятае, газета заклікала пісаць лісты ў інфармацыйна-турыстычны цэнтр «Менск».

Як сталася, беларуская мова на знаках усё ж з'явіцца.

«Інфармацыя, што была выкладзеная ў Інтэрнэце, некарэктная. З пачатку праекта было вырашана, што інфармацыйныя знакі будуць зробленыя па-беларуску і па-ангельску. Прычым галоўны мова - беларуская. Гэта адназначна», - кажа дырэктар інфармацыйна-турыстычнага цэнтра «Менск» Алена Пліс.

«Нам прыйшло каля 40 лістоў у Інтэрнэце, адзін за адным прыходзяць заказныя лісты і тэлефанаванні, - працягвае яна. - Беларуская мова будзе абавязкова! Калі з'явіцца неабходнасць у тым, каб размясціць інфармацыю і па-расейску, то гэта будзе трэцяя мова».

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках