Зміцер Вайцюшкевіч выступіў з падпольным канцэртам у Бабруйску (Фота)
3- 18.01.2012, 12:34
Вядомы беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч 17 студзеня выступіў з канцэртам у Бабруйску.
Мерапрыемства прайшло ў офісе мясцовага аддзялення Аб'яднанай грамадзянскай партыі, які знаходзіцца ў напаўпадвальным памяшканні, перадае БелаПАН.
Музыка выканаў як старыя, так і новыя, раней не выдадзеныя кампазіцыі. На канцэрт прыйшло каля 70 чалавек. Сярод іх былі не толькі лідэры апазіцыйных арганізацый Бабруйска, але і простыя жыхары горада, у тым ліку бабуля палітвязня Яўгена Васьковіча.


