9 чэрвеня 2026, aўторак, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інвестары не будуць спяшацца набываць беларускія банкі

1
Інвестары не будуць спяшацца набываць беларускія банкі

Замежныя інвестары наўрад ці будуць спяшацца купляць акцыі Беларусбанка, лічыць Валер Палхоўскі, старэйшы аналітык групы кампаній FOREX CLUB у Беларусі.

Нагадаем, 25 студзеня кіраўнік Беларусбанка Сяргей Пісарык сказаў, што ўрад Беларусі ўжо дакладна вырашыў прадаць 25% акцый гэтага найбуйнейшага дзяржаўнага банка. Пры гэтым Пісарык адзначыў, што танна гэтыя акцыі нікому не дастануцца, піша infobank.by.

«Наколькі будзе цікавы замежным інвестарам Беларусбанк, пакуль незразумела, - сказаў В. Палхоўскі. - Бо на ягоным балансе даволі вялікая колькасць «непрыемных» даўгоў. Банк у сілу сваёй спецыфікі крэдытаваў не самыя рэнтабельныя прадпрыемствы для стымулявання нацыянальнай эканомікі».

Вядома, інвестара можа зацікавіць тое, што Беларусбанк займае дамінуючае становішча на рынку, крэдытуе сур'ёзную частка нацыянальнай эканомікі, лічыць эксперт. Адпаведна, попыт на ягоныя крэдыты будзе існаваць заўсёды. «Для інвестара асноўным артыкулам заробку можа стаць прыбытковасць па гэтых крэдытах, - адзначыў аналітык. - У прынцыпе, сам па сабе банкаўскі сектар Беларусі ўсе гэтыя гады выглядаў прывабна. У нас былі даволі высокія стаўкі па крэдыце пры фіксаваным валютным курсе.

Замежныя банкі маглі канвертаваць сваю валюту ў беларускія рублі і крэдытаваць ў рублях беларускую эканоміку па высокіх адсоткавых стаўках. Гэта было выгадна. Была пэўныая цікавасць, але калі пайшлі негатыўныя тэндэнцыі на валютным рынку, адбылася шокавая дэвальвацыя, то цікавасць у значнай ступені паўгасла».

В. Палхоўскі лічыць, што цяпер замежныя інвестары будуць вельмі ўважліва і асцярожна падыходзіць да набыцця беларускіх банкаў.

«Верагодна, частку акцый банка вырашана прадаць проста таму, што ёсць планы па прыватызацыі і трэба што-небудзь прадаваць. Беларуськалій прадаваць не хочацца, вырашылі прадаць частку Беларусбанка. Дзяржава як уласнік сама вырашыць, куды накіраваць атрыманыя грошы - на ўмацаванне стабільнасці банка і ягонае развіццё або на папаўненне золатавалютных рэзерваў», - сказаў В. Палхоўскі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках