9 чэрвеня 2026, aўторак, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Побач з АЭС пабудуюць лядовы палац, аквапарк і гіпермаркет

67
Побач з АЭС пабудуюць лядовы палац, аквапарк і гіпермаркет

Эканамічны крызіс не паўплываў на планы беларускіх уладаў будаваць АЭС пад Астраўцом.

Праўда, калі АЭС будзе будавацца расейцамі на расейскія грошы, то на інфраструктуру прыйдзецца шукаць іншыя сродкі, піша «Беларускі Партызан».

Аднак, да моманту з'яўлення АЭС ўлады плануюць пабудаваць у Астраўцы паўнавартасны спартовы комплекс, у склад якога, апроч хакейнай арэны, увойдуць басейн і аквапарк, а яшчэ непадалёк ад АЭС з'явяцца гіпермаркет, лагістычны цэнтр, дзясятак школ і ў два разы больш дзіцячых садкоў, цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, сярэднеспецыяльныя і прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы, а, магчыма, нават філіялы універсітэтаў. Усё гэта разлічанае ў асноўным на жыхароў трох новых мікрараёнаў, у якіх будуць пражываць каля 25 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках