Грышын «уляцеў» на 20 тысяч даляраў за акцыю «Георгіеўская стужка»
109- 30.01.2012, 15:37
Беларусы не пажадалі набываць стужкі, грошы ад продажу якіх пералічваліся ў фонд дапамогі спартоўцам-інвалідам.
Год таму беларускі фрыстайліст Аляксей Грышын прыдумаў і арганізаваў добраахвотную акцыю «Георгіеўская стужка». 23 лютага 2011 года ў крамах па ўсёй Беларусі з'явіліся чорна-аранжавыя стужкі. Грошы ад іхняга продажу павінныя былі пайсці на дапамогу спартоўцам-інвалідам.
«На жаль, людзі набылі не вельмі шмат стужак. Нават вельмі няшмат. На дадзены момант я страціў прыкладна 20 тысяч даляраў», - распавёў «Еўрарадыё» Аляксей Грышын.
Фрыстайліст не збіраецца спыняць акцыю. Ён спадзяецца, што людзі ўсё ж такі падтрымаюць спартоўцаў.