«Чысткі» ў Менгарвыканкаме працягваюцца
44- 31.01.2012, 10:55
Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Менска абвінавачваецца ў атрыманні хабару.
Следчым камітэтам Беларусі ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Менска па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.3 арт. 430 КК - «атрыманне хабару», паведамілі «Інтэрфакс-Захад» у аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК у аўторак.
«Усталявана, што чыноўнік неаднаразова атрымліваў хабар ад прадпрымальнікаў, у тым ліку ў буйным памеры, за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у ягоную кампетэнцыю», - адзначылі ў камітэце.
Там праінфармавалі, што ў мінулы панядзелак затрыманаму прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні некалькіх эпізодаў атрымання хабару.