Адвакатам забараняюць даваць інтэрв'ю без дазволу
11- 31.01.2012, 12:05
Ліст з такім патрабаваннем атрымалі абласныя і Менская гарадская калегіі адвакатаў.
У рэдакцыю «Нашай Нівы» патрапіла копія ліста за подпісам старшыні Рэспубліканскай калегіі адвакатаў Чайчыц. У ім адвакатам раяць узгадняць інтэрв'ю з загадчыкамі калегій. А на іхніх намеснікаў кладзецца абавязак вывучаць інтэрв'ю, якія з'яўляюцца ў СМІ, і накіроўваць іх у Рэспубліканскую калегію.
Звязана гэта з прыцягненнем адвакатаў да крымінальнай адказнасці. А таксама з тым, «што ў сродках масавай інфармацыі, часцей электронных, з'яўляюцца інтэрв'ю асобных адвакатаў са скажонай інфармацыяй».
У мінулым годзе прэзідыумам абласных, Менскай гарадской калегій адвакатаў на сталай аснове прапанавалі забяспечваць выезд адвакатаў для ўдзелу ў адукацыйных мерапрыемствах за межы Рэспублікі Беларусь толькі са згоды прэзідыума адпаведнай калегіі адвакатаў. Такім чынам адвакатаў спрабуюць абмежаваць у любой актыўнасці. А таксама запалохаць, каб тыя не браліся за палітычныя справы. У 2011 годзе шэраг адвакатаў, якія займаліся абаронай фигурнатов па справе 19 снежня, былі пазбаўленыя ліцэнзій.